Наш рыцарскі клуб удзельнічаў у здымках тэлеверсіі курсаў беларускай мовы «Мова Нанова».
Рыцары далі ў карыстанне для здымак перадачы ўласны гістарычны рэквізіт, выраблены на падставе гістарычных крыніцаў: рыцарскія латы, зброю и сярэднявечныя прадметы побыту.
Пра рыцараў і гістарычныю рэканструкцыю распавёў адзін з заснавальнікаў нашага рыцарскага клуба, гісторык, пісьменнік маршалак беларускамоўных святаў – Юры Усціновіч.
На занятку вы пабачыце шмат цікавага не толькі пра гісторыю рыцарства ў часы ВКЛ, але і пра сучасную гістарычную рэканструкцыю, а таксама пра тое, што такое састарэлыя словы, і чаму на самой справе гэта насамрэч не самыя старыя словы ў мове.
Нагадваем нашым клиентам пра тое, што івэнт агенцтва «ГудТайм» прадстаўляе ў арэнду рыцарскія даспехі і сярэднявечны рэквізіт, а таксама ладзіць вяселлі і іншыя святы па-беларуску!