Сутнасць беларускамоўнага вяселля

Думкі ўслых  ад беларускамоўнага тамады-вядоўцы. 

вядоўца вяселляЗа апошнія гады папулярнасць беларускамоўных вяселляў заўважна павялічылася. Гэтая тэндэнцыя відавочная для тых асобаў, якія ўжо не першы год займаюцца арганізацыяй і правядзеннем шлюбных святочных мерапрыемстваў. Падаецца дзіўным, што ў сучасных ўмовах развіцця беларускай культуры цікаўнасць менавіта да беларускамоўных мерапрыемстваў расце, а не падае. Але ў гэтым артыкуле гаворка пойдзе не аб прычынах папулярнасці. Аб гэтым паразважаем, спадзяюся, пазней.  Хочацца выказаць думку не аб форме саміх беларускамоўных вяселляў, а аб іх унутраным змесце.

Вядома ж, мяне, як вялікага заўзятара беларускасці, не можа не радаваць рост цікаўнасці ў нашым сучасным грамадстве да ўсяго беларускага ў цэлым і беларускамоўных вяселляў у прыватнасці. Аднак хочацца, каб маладыя людзі, якія абіраюць сёння беларускамоўны варыянт святкавання свайго шлюбу, арыентаваліся не толькі на моду і на папулярнасць. Так, безумоўна, цяпер вашае вяселле на беларускай мове будзе ўжо толькі з-за гэтага мець сваю адметнасць ад тысячаў іншых вяселляў, што ладзяцца людзьмі на Беларусі. А калі яшчэ пашчасціць з добрымі арганізатарамі і вядоўцам, то Дзень вашага шлюбу сапраўды станецца незабыўным і для вас, і для вашых родных, і усёй вашае сябрыны.

Але,  панове-спадарове, варта не забываць, што абіраючы беларускамоўнае вяселле, вы не толькі ўносім нейкую разынку, вы яшчэ аддаеце належную і неабходную пашану ўсім нашым далёкім продкам, нашым дзядам.  Тым самым мы падкрэсліваем сваю непарыўную еднасць з продкамі. Наўзамен у знак удзячнасці  вы абавязкова атрымаеце дабраславенне на шчаслівае сямейнае жыццё. І гэтае дабраслаўленне ад прашчураў абавязкова стане вам надзейным абярэгам для пераадольвання жыццёвых перашкодаў і праблемаў.

Зычліва,

Юры Усціновіч.

Юры Усціновіч - гісторык, паэт, драматург.

Вверх